«Пашыхтавалі ў чыстым полі камандзіры»
14- 21.02.2024, 10:27
- 14,332
З'явіліся новыя кадры маштабнага разгрому расейцаў у Валнавасе.
З'явіліся новыя фота і відэа пасля ўдару УСУ ракетамі HIMARS па палігоне каля сяла Трудоўскае ў Валнавахскім раёне Данецкай вобласці, аб якім раней паведамілі расейскія «ваенкары».
Кадры маштабнага разгрому акупантаў апублікаваў тэлеграм-канал Astra.
У момант удару вайскоўцы 4, 5 і 6-й роты 36-й гвардзейскай мотастралковай брыгады (воінская часць 06705), былі пашыхтаваныя на палігоне і чакалі прыбыцця камандзіра 29-й арміі Усходняй ваеннай акругі, генерал-маёра Алега Майсеева.
Мяркуючы з фота і відэа, якія з'явіліся ў сеціве, у выніку ўдару маглі загінуць дзясяткі расейскіх вайскоўцаў.