У трох гарадах Польшчы беларусы выйшлі на акцыі ў памяць пра Ігара Ледніка
5- 21.02.2024, 10:45
- 2,086
«Не забудземся, не прабачым!».
Акцыі памяці забітага беларускага палітвязня Ігара Ледніка прайшлі ў Кракаве, Варшаве і Беластоку.
У Беластоку ўдзельнікі акцыі прынеслі нацыянальныя сцягі, свечкі, кветкі, партрэты загінулых палітзняволеных да будынка генеральнага консульства Беларусі.
«Мы памятаем! Мы не забудзем! Мы не прабачым!» - скандавалі ўдзельнікі акцыі.