27 лiпеня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Z-блогера Мурзу давёў да самагубства Салаўёў

9
СМІ: Z-блогера Мурзу давёў да самагубства Салаўёў

Прапагандыст арганізаваў інфармацыйную кампанію супраць "калегі".

Расейскі Z-блогер Андрэй «Мурз» Марозаў, магчыма, наклаў на сябе рукі. Раней ён расказаў аб стратах расейскага войска ў баях за Аўдзееўку і ўступіў з-за гэтага ў канфлікт з супрацоўнікамі Уладзіміра Салаўёва.

Раніцай 21 лютага Марозаў, "вайсковец" самаабвешчанай "ЛНР" і аўтар тэлеграм-канала "Нам пішуць з Яніны" напісаў вялікі допіс, у якім заявіў, што мае намер пакончыць з сабой.

На гэты допіс звярнуў увагу Іван Філіпаў — аўтар тэлеграм-канала «На Zzzzzападным фронце без перамен», які аналізуе Z-паблікі. Факт самагубства Марозава пацвердзілі аўтары шэрагу Z-каналаў, паведамляе «Медуза».

18 лютага Марозаў напісаў, што ў бітве за Аўдзееўку войска РФ нібыта беззваротна страціла 16 тысяч чалавек. "І блізу 300 адзінак выдатнай бранятэхнікі", — цытаваў ён сваю крыніцу. Страты УСУ “вайсковы карэспандэнт” ацаніў на 5-7 тысяч чалавек. Цяпер гэты допіс выдалены з тэлеграм-канала Марозава.

У перадсмяротным допісе Марозаў звярнуўся да «таварыша палкоўніка» (не называючы яго па імені) і заявіў, што допіс быў выдалены на ягоны загад.

«А Вас прымусіла аддаць гэты загад Ваша камандаванне, абапіраючыся на старую добрую вайсковую калектыўную адказнасць. Не выдаліць - не дамо забеспячэння. Набояў. Коптараў. Новых танкаў і БМП. А яго, Ваша камандаванне, прымусілі гэта зрабіць палітычныя прастытуткі на чале з Уладзімірам Салаўёвым, якія сікаюцца самі прыехаць і націснуць на курок. Што ж, я зраблю гэта сам», - напісаў Марозаў.

Як адзначае Іван Філіпаў, пасля допіса аб стратах пад Аўдзееўкай Марозаву ўчынілі цкаванне супрацоўнікі Салаўёва Армэн Гаспаран і Юлія Віцязева. Яны назвалі яго допіс “пораженческим высером”, які “цягне на фэйкі і паклёп на адрас МА РФ”, а таксама “зверской дискредитацией” расейскага войска.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках