5 лiстапада 2024, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў Дуду і Туску сустрэцца на мяжы Украіны і Польшчы

1
Зяленскі прапанаваў Дуду і Туску сустрэцца на мяжы Украіны і Польшчы

Каб развязаць сітуацыю з пратэстамі польскіх фермераў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўрада Польшчы ў сувязі з пратэстамі польскіх фермераў. Ён прапанаваў Анджэю Дуду і Дональду Туску сустрэцца на мяжы. Аб гэтым Уладзімір Зяленскі заявіў у сваім афіцыйным звароце.

Прэзідэнт Зяленскі даручыў ураду Украіны хуткім часам, да 24 лютага, адправіцца на мяжу з Польшчай.

«Я прашу цябе, Дональд, спадар прэм'ер-міністр, таксама прыехаць да мяжы. Анджэй, спадар прэзідэнт, я прашу цябе падтрымаць гэты дыялог. Гэта нацыянальная бяспека. Мы не мусім гэта зацягваць. Найбліжэйшыя дні даюць нам шанец гэта зрабіць», - сказаў прэзідэнт.

Зяленскі падкрэсліў, што гатовы быць таксама на мяжы разам з украінскім урадам.

Нагадаем, 20 лютага польскія пратэстоўцы ўзмацнілі абмежаванні на мяжы з Украінай. Яны перацялі чыгуначныя шляхі і рассыпалі збожжа з грузавога вагона.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках