У Дзяржстандарце расказалі, колькі мяса павінна быць у якаснай беларускай каўбасе
21- 21.02.2024, 19:59
- 11,772

Менш, чым вы маглі падумаць.
Колькі мясной сыравіны павінна быць у якаснай беларускай каўбасе, расказала БелТА старшыня Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Алена Маргунова.
Са слоў спецыялісткі, у каўбасе павінна быць не менш за 60% мясной сыравіны.
- У іншых выпадках прадукт можа быць з выкарыстаннем розных заменнікаў расліннага паходжання, харчовых дабавак для смаку і колеру, так, ён можа быць бяспечным, але чаканай звыклай якасці апрыёры там не будзе, - падкрэсліла Алена Маргунова.
Спецыялістка адзначыла высокую якасць беларускай малочнай мясной і кандытарскай прадукцыі.
- Што тычыцца нашых прадуктаў харчавання, можна дакладна сказаць, чаму іх падрабляюць. Таму што беларускія вытворцы захавалі класічныя традыцыйныя тэхналогіі і, адпаведна, звыклая з дзяцінства якасць, г.зн., калі гэта шакалад, то гэта сапраўды шакалад, а не кандытарская або тлушчавая глазура з выкарыстаннем эквівалентаў і заменнікаў какава-алеі, - заўважыла кіраўніца Дзяржстандарту.