Момант удару HIMARS па кіраўніцтве групоўкі «Дняпро» паказалі на відэа
4- 22.02.2024, 10:11
- 11,038

Украінская выведка выявіла шмат акупантаў.
На палігон паблізу Пада-Калінаўкі Херсонскай вобласці на загад расейскага камандавання «Дняпро» прывезлі акупантаў з праверкай агнявой падрыхтоўкі падраздзяленняў, якія рыхтуюцца на штурм Крынак.
На палігоне былі расейскія захопнікі з 328-га дэсантна-штурмавага палка, 810-й брыгады марскіх пяхотнікаў і 81-га самаходна-артылерыйскага палка, а таксама кіраўніцтва групоўкі «Дняпро».
Украінская выведка выявіла і паведамілі аб варожых супольных вучэннях байцам УСУ. У выніку чаго, ваяры ўдарылі па колькасці акупантаў з РСЗА HIMARS, паведамляе Цензор.НЕТ.
Украінскія абаронцы ліквідавалі блізу 60 акупантаў.