5 траўня 2024, Нядзеля, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва патлумачыла, чаму закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

33
Літва патлумачыла, чаму закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

З заявай выступіла міністарка ўнутраных спраў.

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ заявіла, што закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю абумоўленае некалькімі чыннікамі, у тым ліку — нястачай рэсурсаў для якаснага кантролю і актывізацыяй дзейнасці беларускіх спецслужбаў супраць Літвы.

“У суседніх дзяржавах дзейнічае па адным пункце пропуску, у Літве - чатыры. У выніку на 50 адсоткаў павялічылася плынь грузаў, транспарту і людзей праз пункты на літоўска-беларускай мяжы. Патрэбны вялікія рэсурсы для кантролю плыні, прадухілення кантрабанды, забеспячэння міжнародных санкцый і зніжэння рызык бяспекі руху. Гэтая пастанова таксама была абумоўленая рызыкамі, звязанымі з узмацненнем дзейнасці беларускіх спецслужбаў супраць Літвы і нашых грамадзян”, - заявіла Агне Білатайтэ.

Паводле ейных слоў, урад Літвы ўхваліў пастанову скараціць на 50 адсоткаў колькасць дазволаў, якія выдаюць беларускім і літоўскім перавозчыкам на ажыццяўленне рэгулярных міжнародных пасажырскіх аўтобусных перавозак паміж краінамі.

У паведамленні ўрада Літвы адзначаецца, што ў 2023 годзе на мяжы з Беларуссю ў аўтамабільных пунктах пропуску прайшлі кантроль амаль 3,9 мільёна чалавек, што на 25,5% больш за ўзровень 2022 года. 66 адсоткаў склалі менавіта грамадзяне Беларусі.

Згодна з апублікаванай статыстыкай, колькасць грамадзян Літвы, якія наведвалі Беларусь у 2023 годзе, скарацілася на 13,4% да 684 тысяч чалавек. Аднак літоўскі ўрад лічыць і гэтыя лічбы «надзвычай высокімію.

Урад Літвы таксама нагадаў сваім грамадзянам аб рэкамендацыі «не наведваць Расею і Беларусь у сувязі з нядаўняй актывізацыяй варожых і правакацыйных дзеянняў беларускіх і расейскіх спецслужбаў супраць грамадзян Літвы, якія ўжо знаходзяцца або часова прыбылі ў гэтыя краіны».

Урад Літвы 21 лютага падтрымаў ініцыятыву Нацыянальнага цэнтра кіравання крызіснымі сітуацыямі аб закрыцці з першага сакавіка яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю — "Райгард" і "Лаварышкі".

Адкрытымі застануцца пункты пропуску "Меднікі" і "Салечнікі", але на іх з вясны таксама абмяжуюць рух пешаходаў і веласіпедыстаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках