Экс-кіраўнік брытанскай выведкі: Смерць Навальнага зрабіла Пуціна слабейшым
7- 22.02.2024, 17:10
- 7,086
![Экс-кіраўнік брытанскай выведкі: Смерць Навальнага зрабіла Пуціна слабейшым](https://i.c97.org/ai/306513/aux-head-1537799793-20180924_navalny_sud_Reuters_360.jpg)
ФОТА: REUTERS
Крыстафер Стыл паказаў на важны момант.
Былы кіраўнік брытанскай Сакрэтнай выведвальнай службы МІ-6 Крыстафер Стыл сцвярджае, што смерць расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага зрабіла дыктатара Уладзіміра Пуціна "слабейшым".
Як заявіў Стыл у каментары The Independent, смерць Навальнага робіць Пуціна «слабейшым у доўгатэрміновай перспектыве».
«Я думаю, у доўгатэрміновай перспектыве (Пуцін – рэд.) – слабейшы. Я проста не разумею, як, напрыклад, у міжнароднай супольнасці хтосьці можа зараз сцвярджаць, што з Пуціным трэба дамаўляцца», - заявіў Стыл.