27 лiпеня 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі расейцы адмовяцца ваяваць?

23
Калі расейцы адмовяцца ваяваць?

Меркаванне ўкраінскага сацыёлага.

Украінскі Інстытут Канфлікталогіі і Аналізу Расеі (ІКАР) правёў сацыялагічнае даследаванне сярод расейцаў да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання.

Сайт Charter97.org папрасіў дырэктара ІКАР, доктара сацыялогіі Аляксандра Шульгу распавесці, як за два гады змяніліся настроі расейцаў:

- Многае змянілася. З асноўнага - адбылася рутынізацыя вайны. Расейцы сталі звыкаць да гэтай экстраардынарнай падзеі.

Калі ў пачатку нашых назіранняў, у канцы снежня 2022-га года, вайна была на першым месцы сярод праблем расейцаў, то зараз, праз 14 месяцаў, рэспандэнты ставяць на першае месца фінансавыя праблемы (нізкія заробкі і пенсіі, якія не паспяваюць за інфляцыяй), а затым ужо вайну.

Яшчэ б я вылучыў, што вельмі выразна выкрышталізавалася непрыманне да новай масавай мабілізацыі. Колькасць тых, хто не падтрымлівае, павялічылася з 60% да 74%, але больш важна, што 84% моладзі (18-30 гадоў) не падтрымліваюць гэты крок.

Цікава, што ўсе 14 месяцаў мы задавалі пытанне, ці ёсць у вас нехта, каго мабілізавалі з пачатку 24 лютага 2022-га. Дык вось, за гэты год колькасць тых, хто адказваў станоўча (гэта могуць быць блізкія, знаёмыя, сябры, калегі), вырасла да 70%.

Больш за тое, 60% (і адсотак няўхільна расце) заяўлялі, што ў іх у асяроддзі нехта загінуў на вайне. Адзначым, што моладзь удвая часцей адказвае, што ў іх 1-2 сябры, якія загінулі на фронце. Скажу, што расейцаў усё больш палохаюць на вуліцах людзі з відавочнай інваліднасцю пасля баявых дзеянняў.

Зменшылася і дзель расейскіх грамадзян, якія ўпэўненыя, што «СВА» ідзе паводле плану: з 56% да 46%.

Усе гэтыя лічбы гавораць аб тым, што ўспрыманне вайны, хоць і на высокім узроўні, але змяншаецца. Хаця, здавалася б, павінна мацнець, калі верыць расейскай прапагандзе.

Асабіста для мяне важнае менавіта непрыманне новай хвалі масавай мабілізацыі. Гэта паказвае ўзровень гатоўнасці расейцаў ваяваць асабіста, стаць мішэнню.

У даследаванні мы ўзнялі і важнае пытанне, што да гатоўнасці расейцаў падтрымаць "СВА" супраць Фінляндыі ці Швэцыі. Дык вось, 50-55% падтрымалі б. У цэлым гэтыя настроі амаль ідэнтычныя гатоўнасці расейцаў падтрымаць «СВА» таксама супраць краін Балтыі і Польшчы, якія мы зафіксавалі ў 2023 годзе. Ведаеце, фактычна пытанне не ў краіне. Меншасць не гатова верыць прапагандзе, а вось усе астатнія - гатовыя. Чырвоных ліній і бар'ераў у іх няма.

- Генерал Валерый Залужны прызнаў, што адной з яго памылак было тое, што ён спадзяваўся, што вялікія страты расплюшчаць вочы расейцаў на вайну. Са звестак Генштаба УСУ, страты акупантаў перавалілі за 400 тысяч. Ці ёсць крытычная лічба, калі расейцы спыняцца?

- Цікава, што мы задавалі гэтае пытанне аб дапушчальных стратах войска РФ яшчэ ў студзені мінулага года. Тады, год таму, 55% заявілі, што ўжо дасягнуты максімальна дапушчальныя страты. 15-20% назвала лічбы ад 5 000 да 30 000.

Тры чвэрці расейцаў ужо год таму казалі, што ўсе дапушчальныя страты РФ перасягнула.

- Адзін са сцэнарыяў, які разглядаюць аналітыкі, новая хваля мабілізацыі пасля «выбараў» у РФ. Ці стане гэта трыгерам для расейцаў?

- Сама па сабе мабілізацыя не стане, калі не будзе іншага трыгера, напрыклад - пагаршэння эканамічнага становішча ў Расеі агулам, павелічэння загінулых з блізкага кола. Гэта важныя чыннікі, якія ўплываюць на настрой расейцаў, але вельмі, важна, каб гэтаму спадарожнічалі няўдачы Расеі на фронце.

Аператыўныя няўдачы на фронце прымусяць расейцаў задумацца, а навошта гэта ўсё. Бо перспектыў у іх няма.

Да доўгай вайны без тэрміну гатовы толькі 15-16% расейцаў, і гэта не моладзь, а старэйшае пакаленне. Зразумела, што да гэтага гатовы Пуцін, але не ён асабіста ваюе, а ваююць за яго. І вось гэтыя расейцы не жадаюць доўгай вайны.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках