27 лiпеня 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска змагла вярнуцца ў Польшчу пасля страты гуманітарнага ДНЖ

Беларуска змагла вярнуцца ў Польшчу пасля страты гуманітарнага ДНЖ

І расказала, як ёй гэта ўдалося.

Беларуска Вікторыя, якая не магла вярнуцца з Індыі ў Польшчу, дзе зараз жыве, з-за таго, што яе ВНЖ знік пры праверцы дакументаў у аэрапорце, дабралася да дома. Пра гэта дзяўчына паведаміла ў Instagram і расказала падрабязнасці гэтай гісторыі.

«У аэрапорце Індыі пасля памежнага кантролю ў мяне знікла карта побыту, бо я выпадкова яе дала памежнікам. Мяне не пасадзілі на самалёт у Польшчу, таму мы паляцелі ў Ізраіль, дзе бязвіз і жыве сям'я майго хлопца», - паведаміла яна і параіла не даваць у рукі ВНЖ нікому, нават людзям у форме, калі потым не зможаце даказаць, што давалі дакумент.

Яна патлумачыла, што калі б не было магчымасці паляцець у Ізраіль, і ў Індыі можна было спакойна застацца, то, вядома, прасцей было б зрабіць так і звярнуцца ў паліцыю наконт страты ДНЖ, а ў польскай амбасадзе прасіць візу на ўезд.

«Але гэта не тая сітуацыя і не тая краіна, каб застацца для развязання пытання. Таму праз 36 гадзін дарогі мы былі ў Ізраілі. У той жа момант я пашкадавала, што не было з сабой дэцызіі (пастановы, прынятае польскім ваяводам на запыт замежніка на выдачу пасведчання на права жыхарства. — Заўв. рэд.), бо было б прасцей падацца на візу», - мяркуе дзяўчына.

У сувязі з гэтым яна параіла вазіць з сабой копію дэцызіі ці яго фатаграфію дакумента ў тэлефоне.

У Ізраілі яна напісала ў пасольства Польшчы ў Тэль-Авіве, расказала пра сваю сітуацыю і папрасіла дапамагчы з уездам.

«Яны не рэагавалі, бо паводле правіл у іх не прадугледжаны прыём дакументаў на візу ад асоб без мясцовага грамадзянства або ДНЖ Ізраіля», - адзначыла яна.

У выніку ёй дапамагла польская фірма па легалізацыі.

«Мне дапамаглі падаць дакументы на візу і атрымаць патрэбную даведку ад мужа. Хлопцы з гэтай фірмы легалізацыі дакладна ведалі, з чаго пачаць і што зрабіць. Таму ўсё прайшло ў гэтым плане дакладна», - напісала беларуска.

Паводле ейных слоў, візу чакаць давялося ўсяго чатыры дні замест 15.

Нагадаем, што у канцы студзеня гэтага года ў аэрапорце Дэлі пры праверцы дакументаў супрацоўнікі страцілі польскі гуманітарны ДНЖ беларускі. Гэта здарылася, калі пасажыры праходзілі кантроль з раздрукаванымі білетамі (у гэтым аэрапорце, з расказу дзяўчыны, электронныя не прымаюць).

На адным з этапаў праверкі супрацоўнікі не паставілі неабходны штамп. У сувязі з гэтым у яе забралі дакументы да высвятлення абставін, а калі іх вярнулі, то Вікторыю і яе спадарожніка - без чаргі і ў мітусні правялі праз праверку багажу. ВНЖ дзяўчыны захоўваўся ў вокладцы пашпарта і, паводле ейных слоў, ніколі не выпадаў. У спешцы беларуска не праверыла, ці на месцы ВНЖ. Толькі ў зоне чакання Вікторыя знайшла прапажу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках