27 лiпеня 2024, Субота, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец УСУ расказаў аб жахах расейскага палону

4
Баец УСУ расказаў аб жахах расейскага палону

Ён правёў там амаль два гады.

У расейскім палоне абаронцы Украіны не толькі зазнаюць фізічнае і псіхалагічнае катаванне, але і сутыкаюцца з абуральным невуцтвам расейцаў. Пра гэта ў інтэрв'ю «Вечернему Киеву» распавёў баец УСУ Сяргей Мудры, які правёў у палоне амаль два гады.

Са слоў байца, у палон ён трапіў цяжка параненым - з асколкамі ў галаве і з прастрэленымі канцавінамі. Але нармальнай медыцынскай дапамогі ад захопнікаў ён так і не дачакаўся. Больш за тое, ужо ў палоне яму зламалі рэбры.

Сяргей успамінае, што пад пагрозай катаванняў расейцы прымушалі палонных украінцаў спяваць гімн дзяржавы-агрэсара, выкрыкваць «Слава Расеі» і выконваць іншыя капрызы.

«У камерах было холадна, сыра. На сценах - грыбок. Даходзіла нават да таго, што з навалачак ваяры рвалі кавалкі тканіны, каб ёю выцерці кандэнсат са столі. Рабілі гэта дзеля таго, каб не захварэць на сухоты. Увесь час мерзлі і хварэлі», – распавядае баец.

З надыходам лета палонных раз на тыдзень пачалі выводзіць на двор. Часам падчас такіх шпацыроў расейцы нацкоўвалі на палонных сабак.

«Неяк на двары мы ўбачылі трыпутнік. І нам прыйшло ў галаву есці яго, каб браць дзесьці вітаміны. У кагосьці язва, у кагосьці рана гніе... Мы спыталі працаўнікоў калоніі дазволу нам нарваць той трыпутнік. Тыя пасмяяліся з нас, але дазволілі. Расліны мылі, рвалі на кавалкі і хавалі ў анучу. Потым іх кідалі ў суп і елі”, – расказвае Сяргей.

Гаварыць у палоне можна было выключна па-руску. Хто адмаўляўся, - прымушалі сілай. Адзін сказаў нешта па-украінску - білі ўсіх.

У расейцаў пры перасячэнні мяжы з ЕЗ патрабуюць даць справаздачу аб стаўленні да вайны з Украінай

«Пастаянна пыталіся пра Бандэру і дзе яго знайсці. Такіх дурных пытанняў насамрэч было шмат. (...) Шмат глупства казалі і аб Кіеўскай Русі. Казалі, што Яраслаў Мудры нарадзіўся ў Маскве. І іх не цікавіла, што калі кіеўскі князь нарадзіўся, то Масквы яшчэ не было. Але што ты таму дурню растлумачыш», – успамінае баец.

Са слоў Сяргея, расейцы ўвесь час хлусілі аб сітуацыі на фронце, спрабавалі пераканаць палонных, што большая частка Украіны ўжо акупаваная.

«А пацвярджэннем гэтай хлусні было тое, што час ад часу заходзілі ў камеру і з усяе сілы нас білі. Тады канчаткова разумелі: стаіць наша Украіна, хлопцы прасоўваюцца. Інакш вораг так не злаваў бы», - распавядае былы палонны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках