21 красавiка 2024, Нядзеля, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус паставіў коску не ў тым месцы і зараз павінен заплаціць 6 мільёнаў рублёў

21
Беларус паставіў коску не ў тым месцы і зараз павінен заплаціць 6 мільёнаў рублёў

А яшчэ на яго завялі "крыміналку".

У Салігорскім раёне завялі крымінальную справу на дырэктара і заснавальніка гандлёвай арганізацыі, паведамляе пракуратура Менскай вобласці. Яму выставілі да даплаты суму больш за ў 6,58 млн рублёў.

Кіраўніка гандлёвай арганізацыі абвінавачваюць у тым, што ён недаплаціў падаткі ў 2020 годзе. Адна з прэтэнзій - мужчына нібыта паказаў у дакументах заніжаны кошт капітальнага будынка, якое яго кампанія прадала фізічнай асобе. "А менавіта: зменшыў яго кошт шляхам пераносу коскі, якая аддзяляе дробавыя часткі колькасці, на адно значэнне налева, гэта значыць з фактычнага кошту на 9 817 172,56 рубля на фіктыўную сумай 981 717,25 рубля", — паведамляе пракуратура Менскай вобласці .

Яшчэ адна прэтэнзія - ухіленне ад выплаты ПДВ ад раздробных продажаў. Недаплачаныя зборы ацанілі на ўзроўні 42 млн рублёў. Агулам шкода дзяржбюджэту - на суму, якая перавышае 6,58 млн рублёў.

Бізнэсовец ужо кампенсаваў шкоду на больш чым 3,5 млн рублёў. "У мэтах спагнання сумы недаплачаных падаткаў пракуратура Менскай вобласці выставіла да абвінавачанага пазоў на 3 млн рублёў", – удакладняе пракуратура. Прадпрымальнік знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках