27 лiпеня 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыязджай у Аўдзееўку»: Шайгу раптам паставілі на месца ў РФ

8
«Прыязджай у Аўдзееўку»: Шайгу раптам паставілі на месца ў РФ

Кіраўніку расейскага Мінабароны адказалі на пастановачнае відэа.

Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу пахваліўся чарговым візітам у зону баявых дзеянняў. Ваенны злачынец расказаў, што праінспектаваў групоўку войскаў «Цэнтр».

У сваю чаргу расейцы абурыліся чарговай паказухай Шайгу і параілі яму скіравацца ў Аўдзееўку ці Крынкі. Пра гэта пішуць расейскія СМІ.

Расейскія акупанты пахваліліся, што афіцэры даклалі міністру абароны РФ пра захоп Аўдзееўкі Данецкай вобласці. Сярод іншага, вайсковаму злачынцу расказалі, што ў палон патрапілі нібыта сотні ўкраінскіх вайскоўцаў.

Камандзір войскаў Цэнтральнай ваеннай акругі РФ Андрэй Мордзічаў даклаў Шайгу, што акупанты прадаўжаюць наступаць на Аўдзееўскім кірунку. У сваю чаргу грамадзяне РФ параілі свайму міністру абароны самастойна прыехаць у Аўдзееўку ці на іншы адрэзак фронту.

Таксама расейцы зладзілі істэрыку, што пасля велізарных стратаў войска РФ, сярод іншага пасля знішчэння самалёта А-50, Шайгу ездзіць па тылавых лагерах, усміхаецца і здымае прапагандысцкія відэа.

Акрамя таго, Шайгу заклікалі паехаць праінспектаваць палігон у Херсонскай вобласці, дзе напярэдадні былі знішчаныя дзясяткі расейскіх акупантаў. Пры гэтым у РФ высмеялі вайсковага злачынцу, што за такія пастановачныя здымкі Шайгу прысвояць «удзельніка баявых дзеянняў».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках