10 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка гэтага баіцца»

13
«Лукашэнка гэтага баіцца»

Чаму дыктатар уз'еўся на Карпенкова і Кубракова.

- Лукашэнка абвінаваціў намесніка міністра ўнутраных спраў і камандзіра Унутранымі войскамі Мікалая Карпенкова і міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ў «залішнім усхваленні «вагнераўцаў». Пра што гэта можа казаць?

Такое пытанне сайт Charter97.org задаў палітычнаму экспэрту, кіраўніку ўкраінскага Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў Аляксандру Мусіенку:

- Мы ж выдатна разумеем, што «вагнераўцы», якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, выконваюць не толькі задачы па навучанні асабістага складу войскаў, а могуць быць выкарыстаныя для таго, каб адхіліць Лукашэнку ад улады, калі ён не выканае які-небудзь з загадаў Масквы.

У гэты ж час таварышы Карпенкоў і Кубракоў у захапленні ад «вагнераўцаў», вядуць прапагандысцкую дзейнасць аб тым, якія яны «малайцы». Думаю, Лукашэнка ўсведамляе, што праз «вагнераўцаў» можа адбывацца ўкараненне расейскай агентуры, якая ў пэўны момант карумпуе або запалохае беларускіх чыноўнікаў.

Ідзе ўзмацненне рычагоў уплыў Расеі. Лукашэнка ж гэтага баіцца, змагаючыся за сваё палітычнае выжыванне.

Ён заўсёды трымае ў галаве, што будзе, калі ўсё ж такі пуцінскі рэжым будзе слабець, падаць. Як яму тады выблытацца з гэтай сітуацыі, каб не пайсці на дно з гэтым пуцінскім каменем? Ведаеце, калі фактар расейскага ўплыву пагражае асабіста ягонаму рэжыму, то ён пачынае рэагаваць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках