«Або кваліфікацыя экіпажа А-50 была на ўзроўні сантэхнікаў, альбо УСУ нешта сумясцілі»
11- 25.02.2024, 10:47
- 12,528
Вайсковы эксперт раскрыў дэталі ўнікальнай аперацыі па ліквідацыі «самалёта-радара» РФ.
23 лютага Расея страціла ўжо другі за вайну самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВК) А-50.
Аперацыя па яго ліквідацыі - гэта вялізны поспех вайскоўцаў Украіны. Сітуацыю пракаментаваў у сваім блогу ў Telegram расейска-ізраільскі журналіст, вайсковы эксперт Сяргей Аўслэндэр:
«Не паспеў я, значыць, пацікавіцца, чым украінцы знішчылі А-50, як яны самі ж і адказалі (я меркаваў, але не быў упэўнены), што гэта С-200. Нагадаю, што, паводле расейскіх звестак, самалёт быў збіты прыкладна за 250 км ад фронту. Але не ўсё так проста. Дальнабойнасць комплексу найвышэйшая, магчыма, самая высокая ў свеце. У мадыфікацыі, скажам, «Вега-М» – 250 км. У «Дубны» - да 300 км. Але радар комплексу пры ўключэнні ў актыўны рэжым свеціць так, што бачна з космасу.
Адсюль выснова: калі проста вось С-200 уключыў радар, навёў і пусціў ракеты, значыць, кваліфікацыя экіпажа на А-50 была на ўзроўні сантэхнікаў. Не заўважылі пуск, а калі выявілі ракеты, было позна піць «Баржомі» ці адстрэльваць цеплавыя пасткі. Я больш схіляюся да версіі, што ўкраінцы - народ вельмі крэатыўны, нешта з нечым сумясцілі. Напрыклад, радар ад «Пэтрыёт» з пускавымі С-200 ці яшчэ штосьці больш складанае: ракеты пускаюць у пасіўным рэжыме без падсвятлення цэлі, а потым усякаюць станцыю і на канчатковым адрэзку наводзяць. Але як бы там ні было, два «самалёты-радары» за месяц - чарговы рэкорд гэтай вайны».