Z-прапагандыст Маркаў «пранікся розумам» і западозрыў, што вайна павярнула не ў той бок
16- 25.02.2024, 11:37
- 21,012

Мэты РФ ва Украіне выкананыя з дакладнасцю да наадварот.
У шэрагах расейскіх Z-патрыётаў праз два гады вайны пачало надыходзіць «прасвятленне».
Адзін з самых актыўных прапагандыстаў Расеі палітолаг Сяргей Маркаў, падводзячы вынікі «СВА», прыйшоў да высновы, што Расея ў ёй саступіла.
З адкрытай заявай Маркаў выступіў на сваім канале ў Telegram, паведамляе Дыялог.UA.
Першым вынікам вайны, на думку Маркава, стала з'яўленне ў свеце новага, аднаго з найбольш магутных войскаў - УСУ.
Акрамя гэтага, бойня прывяла да масавых ахвяр і знішчыла ва Украіне рэшткі прарасейскіх настрояў.
Сённяшняя Украіна маналітная ў сваёй нянавісці да РФ і непрыманні «рускага свету».
«Украінская дзяржаўнасць вытрымала ўдар і квітнее. Прарасейскія настроі знішчаныя. Насельніцтва кансалідаванае вакол улады. Кіраўнік краіны Зяленскі ператварыўся ў сусветную палітычную зорку першай велічыні. Краіна атрымала столькі зброі, колькі не магла сабе ўявіць… Інфраструктура, перш за ўсё энэргетыка, стабілізаваныя ці мала пацярпелі», - паскардзіўся Z-палітолаг.
Адзначыў ён таксама наймацнейшую кансалідацыю Захаду супраць Расеі. Маркаў таксама сумняваецца ў тым, што Крамлю ўдасца замарозіць гэтую вайну.
«Захад…усё яшчэ спадзяецца нанесці паражэнне Расеі. І Захад гатовы пакуль працягваць канфлікт амаль бясконца», - канстатаваў ультрапатрыёт РФ.