27 лiпеня 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі генерал: Па А-50 былі выпушчаныя дзве ракеты С-200

5
Украінскі генерал: Па А-50 былі выпушчаныя дзве ракеты С-200

Чаму расейскія знішчальнікі не змаглі прыкрыць самалёт?

Цягам апошніх тыдняў Расея страціла вялікую колькасць авіяцыі, у тым ліку і самалёт А-50. Вядома, што яго ў паветры затуляў знішчальнік Су-35.

Пра гэта «24 каналу» распавёў генерал-лейтэнант у адстаўцы, вайсковы эксперт, заснавальнік фонду «Закрыем неба Украіны» Ігар Раманенка.

«Вядома, што ўдалося збіць мадэрнізаваную версію гэтага самалёта. Таксама да страт на 350 мільёнаў даляраў трэба дадаць страты сярод дасведчаных спецыялістаў, якія знаходзіліся на А-50.

Гэты самалёт з'яўляецца адным з важных элементаў выведвальна-ўдарнага комплексу Расеі. Ён цяпер выяўляе цэлі для ўдараў. Там практычна кіруюць дзеяннямі бамбавікоў Су-34, якія кідаюць авіябомбы. А заяўленая далёкасць выяўлення цэляў - 600 кіламетраў. Цяпер яны яшчэ далей будуць працаваць ад нашай мяжы», - сказаў Раманенка.

Чаму Су-35 не прыкрыў А-50

Як адзначыў Раманенка, ужо была інфармацыя, што самалёт удалося збіць з дапамогай сістэмы С-200. У той жа час побач з А-50 ляцеў варожы знішчальнік Су-35, які мусіў яго прыкрываць.

«Трэба разумець, што Су-35 можа прыкрываць А-50 ад іншых самалётаў. А вось ад зенітнай ракеты ён практычна ніяк не можа нешта зрабіць.

Гэта былі крэатыўныя і асіметрычныя дзеянні з боку камандавання Паветраных сіл і камандавання Сіл абароны Украіны агулам. Я некалі вучыўся на С-200. На такія тыпы самалёта патрэбныя 3 ці больш ракет. Аднак, імаверна, у сувязі з эканоміяй тут было выпушчана 2 ракеты. Адна патрапіла па «пастцы», а іншая збіла самалёт», - сказаў Раманенка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках