7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каранік павінен панесці адказнасць»

27
«Каранік павінен панесці адказнасць»

Шакавальная праўда аб эпідэміі COVID-19 у Беларусі.

У вялікім інтэрв'ю на канале “Жизнь-малина” лекар-эндаскапіст і гастраэнтэролаг, каардынатар Фонду Медыцынскай салідарнасці Лідзія Тарасенка распавяла пра тое, чаму медыцына не можа быць па-за палітыкай, як працягвае хлусіць Міністэрства аховы здароўя і як важна разабрацца ў (без)адказных дзеяннях уладаў у сітуацыі з каранавірусам.

- У нашым жыцці вельмі шмат палітыкі, нават калі мы не гаворым пра людзей, якія займаюцца гэтым прафесійна, - адзначае медык. - А ўся гісторыя пра тое, што "лекары павінны быць па-за палітыкай" - гэта г**ная маніпуляцыя прапаганды, якая спрабуе табе навязаць зусім нежыццяздольную думку.

Таму што ва ўсім, што мы робім не як фізічны арганізм, а як частка грамадства, дастаткова шмат палітыкі. Калі ты вызначаешся (ці не вызначаешся), якая частка тваіх падаткаў пойдзе на лекі дзецям, а якая - на заробак чыноўнікам, то гэта таксама палітыка. І хацелася б самому вызначаць такія рэчы.

Будучы на працы ў дзяржустанове (лекар 6 гадоў адпрацавала ў РНПЦ анкалогіі і радыялогіі імя М. Аляксандрава — заўв.), ты таксама не можаш абысці нейкія палітычныя пытанні. І насамрэч, робіш шмат канфармісцкіх выбараў. Ты камунікуеш з чыноўнікамі, якія табе не падабаюцца, з КДБшнікамі, якія табе не падабаюцца - і не кажаш ім, маўляў, ідзіце на мароз да іншага лекара, а лечыш іх, усміхаешся і ўсё такое.

Гэта, канешне, такі сабе момант. Хаця ўсе людзі хварэюць, але калі ты ведаеш, што вось гэты хворы ў цябе на прыёме — з КДБ, — непрыемна.

Лекарка распавяла, што закупка абсталявання, якія заўсёды зацвярджаецца Міністэрствам аховы здароўя РБ, кожны раз праходзілі праз знявагі: чыноўнікі фактычна прамым тэкстам абвінавачвалі медыкаў у тым, што тыя — карупцыянеры, якія жадаюць за “дзяржаўныя грошы” купіць нешта даражэйшае.

- Як я рэагавала? Як на непазбежнае зло. Да нейкага моманту здавалася, што гэтыя людзі шчыра не разумеюць тое, што адбываецца, і калі ім дастаткова добра растлумачыць, то, магчыма, у цябе больш шанцаў дастукацца.

Лідзія Тарасенка прыгадвае, як пайшла з дзяржмедыцыны ў 2018 годзе:

— У нейкі момант жаданне забяспечыць прафесійнае асяроддзе існавання, тое павярхоўнае нацяжэнне, якое ты ствараеш у гэтай мыльнай бурбалцы, проста знікае, і ты разумееш: усё, ужо бракуе паветра. Усё тое самае, што раней было выносным, стала невыносным.

Хоць у маім выпадку была яшчэ такая індывідуальная штука - тое абсталяванне, якое мы калісьці купілі і якое было проста супер-ўзроўню - стала зразумела, што больш нельга падтрымліваць той узровень, на які мы замахнуліся, што ніхто не адрамантуе, не дазакупіць і не мадэрнізуе яго. І для мяне, відаць, была вельмі балючая думка, што трэба будзе мірыцца з пагаршэннем якасці працы.

На гэты момант, з падлікаў ByMedSol, у Беларусі прыкладна 38 тысяч лекараў-практыкаў — і гэта на 10 тысяч менш, чым заяўляе афіцыйнае Міністэрства аховы здароўя. Праблема не толькі ў фактычнай нястачы медыкаў, кажа Тарасенка, але і ў тым, што якраз гэтая афіцыйная хлусня трапляе і ў дзяржаўную статыстыку, і ў Сусветную арганізацыю аховы здароўя, на гэтыя лічбы арыентуюцца пры разліку фінансавання і ўвогуле ўзроўню жыцця краіны.

— Нават калі мы кажам, што ў нас 38 тысяч лекараў — мы не ведаем, колькі беларусаў увогуле ў краіне, засталося нас 9 мільёнаў ці, можа, 8.

38 тысяч - гэта значна менш, чым заяўляе прапаганда. Хоць і не нейкая крытычная лічба, якая гаворыць аб тым, што медыцына павінна стаць недаступнай.

Пытанне ў тым, як выкарыстоўваюцца гэтыя рэсурсы, як нагружаныя гэтыя лекары, якую працу яны робяць: ходзяць па дамах і выдаюць лісткі непрацаздольнасці з тэмпературай 37? Удзельнічаюць у суботніках і аўтапрабегах? Запаўняюць бясконцую колькасць дакументацыі асадкамі? Працуюць па 32 гадзіны запар, што ўвогуле ненармальна?

У беларускай ахове здароўя заўсёды адна з праблем - што грошай няма. А тыя, што ёсць, выдактоўваюцца абы-як. І тое самае з чалавечымі рэсурсамі. Вялікая колькасць лекараў працуе больш за дзень без перапынку, і гэта ўспрымаецца грамадствам як норма: яны ж героі. І ніхто не думае, як чалавек на 25-ю гадзіну бяссоннага дзяжурства будзе аперыраваць…

Дзеянні ўладаў і топ-чыноўнікаў ад медыцыны ў пандэмію ковіда Лідзія Тарасенка называе генацыдам:

- Замест таго, каб прызнаць: так, усё дрэнна, гамон, нашы рэсурсы не падрыхтаваныя, але давайце рабіць, што можам - улада занялася тым, каб захаваць твар любой цаной. Не важна, што адбываецца з людзьмі.

Таму нават адмаўляліся ад дапамогі, якая магла быць дадзеная. Была гісторыя, калі Міністэрству аховы здароўя прапаноўвалі вакцыны на выгадных умовах, а яны казалі "не", калі не прымалася валанцёрская дапамога. Гэта мэтанакіраванае пагаршэнне сітуацыі, і ў Міністэрстве аховы здароўя гэта разумелі. Калі гаворка ідзе пра Караніка (былы міністр аховы здароўя РБ – заўв.) – ён разумеў, што робіць.

І я думаю, што датычныя павінны панесці адказнасць. Што павінны адбыцца справядлівыя суды, каб не заштурхоўваць гэта пад дыван, а прапрацаваць і ўсвядоміць гэты досвед, і калі не пакараць гэтых людзей, то, прынамсі, ізаляваць, каб яны не прычынілі больш шкоды.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках