11 снежня 2024, Серада, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі астранаўт жорстка адказаў расейскаму нацысту Рагозіну

7
Амерыканскі астранаўт жорстка адказаў расейскаму нацысту Рагозіну

І параіў яму захапіць ва Украіну «браняваныя памперсы».

На старонцы былога кіраўніка "Раскосмасу" Дзмітрыя Рагозіна ў сацсетцы X 25 лютага быў апублікаваны допіс, у якім ён параўнаў міністра абароны ЗША Лойда Осціна з малпай.

Калі Рагозіна раскрытыкавалі за адкрыта расісцкую публікацыю, ён, як піша «Медуза», размясціў у тэлеграм-канале допіс, у якім заявіў, што афіцыйныя старонкі ў яго ёсць толькі ў гэтым мэсэнджэры, а таксама ў сацсетцы «ВКонтакте». Пры гэтым старонка Рагозіна ў X верыфікаваная яшчэ з 2015 года, калі сэрвіс яшчэ называўся Twitter.

Неўзабаве допіс у тэлеграме быў выдалены, а на рахунку Рагозіна ва «ВКонтакте» з'явіўся запіс, у якім ён назваў «бруднымі малпамі-бандэрлогамі» кіраўніка Пентагона, прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, а таксама канцлера Германіі Олафа Шольца «і іншых ворагаў Расеі».

Да першага расісцкага допісу Рагозіна ў сацсетцы X раніцай 26 лютага дадаўся новы - з тэкстам «Monkeys should be called monkeys» («Малп трэба называць малпамі»).

Рагозіну на расейскай мове адказаў амерыканскі астранаўт Скот Кэлі. Ён напісаў:

- Дзімон, улічваючы, што ты, фактычна, нацыст, твой агідны расізм не выклікае асаблівага здзіўлення. Ты банальна зайздросціш сапраўднаму генералу з яго рэальным баявым досведам, таму што ты - фэйкавы салдат з фэйкавымі медалямі. Калі ты збіраешся вярнуцца ва Украіну, каб зноў пагуляць у салдацікаў? Не забудзься захапіць з сабой браняваныя памперсы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках