27 лiпеня 2024, Субота, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасланне для Масквы і Берліна: Financial Times патлумачыла, што стаіць за заявай Макрона

6
Пасланне для Масквы і Берліна: Financial Times патлумачыла, што стаіць за заявай Макрона

Сігнал пасланы.

Заява прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона пра магчымую адпраўку заходніх войскаў ва Украіну з'яўляецца часткай спрэчкі паміж Парыжам і Берлінам датычна таго, хто насамрэч больш дапамагае Кіеву. Таксама гэта сігнал «стратэгічнай двухсэнсоўнасці» для Масквы, піша Financial Times (пераклад – «Уніян»).

Увечары ў панядзелак Макрон заявіў журналістам, што на сустрэчы з іншымі заходнімі лідарамі ён абмяркоўваў гіпатэтычную магчымасць адпраўкі войскаў ва Украіну, але «сёння няма кансэнсусу» ў гэтым пытанні. «Але нічога нельга выключаць. Мы зробім усё магчымае, каб Расея не перамагла ў гэтай вайне», – дадаў ён.

За гэтай заявай з усіх куткоў Еўропы пасыпаліся ўдакладненні, пярэчанні і аспрэчанні, якія зводзіліся да таго, што ніхто не гатовы выпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну.

Аднак, як адзначае FT, словы Макрона прызначаліся найперш для Берліна і Масквы. Сярод іншага выданне нагадвае, што раней у панядзелак канцлер Нямеччыны Олаф Шольц катэгарычна адпрэчыў магчымасць адпраўкі ракетаў Taurus ва Украіну, спасылаючыся на рызыку эскалацыі. У сваёй заяве Макрон сярод іншага адзначыў, што «некаторыя хаўруснікі» раней гаварылі «ніколі» пра перадачу Украіне танкаў, знішчальнікаў і ракетаў, а прапаноўвалі даслаць «спальныя мяшкі і шаломы».

У гэтым кантэксце паказальна выглядае каментар міністра эканомікі Нямеччыны Роберта Хабека пра словы Макрона.

– Мне прыемна, што Францыя думае, як павялічыць падтрымку Украіны, але я магу даць ёй параду – пастаўляйце больш зброі, – сказаў Хабек.

Нямеччына на сёння з'яўляецца найбуйнейшым еўрапейскім пастаўшчыком зброі для Украіны і ўжо даўно крытыкуе значна больш сціплы фундуш Францыі, якая мае абаронны бюджэт такога ж памеру. Узамен Парыж апраўдваецца тым, што не захоўвае вялікіх запасаў старой зброі, якую можна было б выправіць ва Украіну, і замест гэтага пастаўляе больш складаную зброю, напрыклад ракеты SCALP.

Другі адрасат заявы Макрона – гэта Масква, сцвярджае FT і спасылаецца на высокапастаўленага еўрапейскага чыноўніка ў пытаннях абароны. Ён сказаў, што заява Макрона павінна стварыць дадатковы эфект стрымлівання і двухсэнсоўнасці для Расеі.

– Усе ведаюць, што ва Украіне ёсць заходнія сілы спецыяльнага прызначэння – яны проста не прызнавалі гэтага афіцыйна, – дадаў чыноўнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках