27 лiпеня 2024, Субота, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны – тое самае было і ў Пінску

2
Выпадак з мёртвым целам, якое пераблыталі ў Гомелі не ўнікальны – тое самае было і ў Пінску

Памылку дапусціла Пінская цэнтральная лякарня.

Пасля апублікавання гісторыі, як у Гомелі жывую жанчыну запісалі ў мёртвыя і нават ледзь яе не «пахавалі», таго не ведаючы, Альянс расследавальнікаў Беларусі даведаўся, што такі выпадак быў не адзіны. Іншы такі зафіксаваны ў тым жа самым 2021 годзе ў Пінску.

У выпадку, апісаным гомельскім выданнем «Моцныя навіны», блытаніна з трупам нябожчыцы выявілася непасрэдна перад пахаваннем. У Пінску ж непаразуменне доўжылася яшчэ больш.

У траўні 2021 года ў моргу Пінскай цэнтральнай лякарні пераблыталі труп мужчыны 1958 года нараджэння. Замест яго з судова-медыцынскай экспертызы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў выдалі цела невядомага, твар якога быў забінтаваны.

Сваякі тады замовілі паслугі рытуальнай службы, пасля чаго нябожчыка пахавалі на могілках у Іванаўскім раёне. А тое, што адбылася памылка і пахавалі не таго, выявілася пасля.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках