Знішчэнне расейскага А-50: з'явіліся спадарожнікавыя здымкі месца падзення самалёта
3- 27.02.2024, 22:12
- 16,172

Ён мог быць збіты украінскай зброяй.
З'явіліся спадарожнікавыя здымкі з месца падзення расейскага самалёта А-50, які ўкраінскія вайскоўцы збілі над Азоўскім морам 23 лютага. Пра гэта паведамляе расейская служба “Радыё Свабода”.
Здымкі зроблены над хутарам Трудавая Арменія Краснадарскага краю РФ. Менавіта там упаў расейскі самалёт А-50.
На спадарожнікавых здымках бачныя сляды пажару, які ахапіў плошчу прыкладна 4 500 квадратных метраў.
Нагадаем, 23 лютага над Азоўскім морам украінскія вайскоўцы збілі расейскі самалёт А-50.
У выведцы паведамілі, што А-50У - новая мадэрнізаваная версія самалёта, а яго кошт складае каля 350 млн даляраў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі са свайго боку намякнуў, што А-50 быў збіты ўкраінскай зброяй.
Самалёт выкарыстоўвалі для далёкага радыёлакацыйнага выяўлення, кіравання і навядзення ўдараў па Украіне ракетамі са стратэгічнай авіяцыі.