27 лiпеня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы збілі яшчэ адзін расейскі Су-34

47
Украінскія вайскоўцы збілі яшчэ адзін расейскі Су-34
иллюстративное фото

Гэта ўжо адзінаццаты знішчаны самалёт Расеі за апошні месяц.

Украінскія вайскоўцы ліквідавалі яшчэ адзін варожы знішчальнік Су-34.

Пра гэта паведаміў камандуючы Паветраных сіл Украіны Мікалай Аляшчук.

«Сёння 29 лютага – дата, якая выпадае раз на чатыры гады, але ўжо звыклы для расейцаў дзень са стратай чарговага самалёта», – пракаментаваў Аляшчук.

Паводле ягоных слоў, украінскія абаронцы знішчылі Су-34 на Усходнім кірунку.

«Дзякуй за працу! Перамога на зямлі - куецца ў небе!», - падкрэсліў Аляшчук.

Нагадаем, што да гэтага УСУ збілі 10 расейскіх вайсковых самалётаў за 10 дзён.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках