27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавы «самалётапад»: чаму РФ страціла ўжо 11 адзінак авіяцыі

9
Масавы «самалётапад»: чаму РФ страціла ўжо 11 адзінак авіяцыі

Ва УСУ растлумачылі.

Масавае збіццё расейскіх самалётаў у лютым 2024 года з'яўляецца адказам украінскіх сіл абароны на нарошчванне прысутнасці авіяцыі ворага на ўсходзе Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву палкоўніка, спікера Камандавання Паветраных Сіл УСУ Юрыя Ігната падчас тэлемарафону.

«Вораг нарасціў авіяцыйную прысутнасць на ўсходнім кірунку. Адпаведна было рэагаванне вышэйшага вайсковага кіраўніцтва. І Паветраныя сілы робяць тое, што вы бачыце. Збіваюцца яны (самалёты РФ, - рэд.) дастаткова далёка, не будзем казаць дакладную адлегласць», - сказаў ён.

Гэта значыць, са слоў Ігната, «расейскія пілоты, ужо не так нахабнічаюць, не так падлятаюць блізка».

«Ім каб бомба паляцела далей - трэба падляцець бліжэй, таму што бомба ляціць, яна ж не мае рухавіка свайго, яна ляціць, зніжаючыся, страчвае хуткасць. Таму ім (пілотам РФ, - рэд.), каб біць далей, трэба рызыкаваць, рызыкуючы яны трапляюць у такія гісторыі, як сённяшняя (збіццё Су-34, - рэд.)», - канстатаваў ён.

Да таго ж, са слох Ігната, ва Украіны з'яўляецца больш сродкаў, каб даставаць ворага на далёкіх подступах і гэта «вельмі важна».

Знішчэнне самалётаў РФ

УСУ 29 лютага знішчылі расейскі знішчальнік Су-34. Ён стаў ужо адзінаццатым бортам, які страцілі акупанты, пачынаючы з 17 лютага. Менавіта ў гэты дзень Паветраныя сілы УСУ знішчылі тры расейскія самалёты - два знішчальнікі-бамбавікі Су-34 і знішчальнік Су-35. Яны таксама былі збітыя на ўсходнім фронце.

Нагадаем, літаральна 27 і 26 лютага стала вядома аб збіцці яшчэ двух Су-34. Акрамя таго, 23 лютага крыніцы РБК-Украіна ў Сілах абароны паведамілі аб тым, што над Азоўскім морам быў збіты расейскі самалёт А-50. Гэта другі А-50, які УСУ знішчылі з пачатку вайны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках