28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары расказалі, што зараз з беларускай, якую спрабавалі забіць у цэнтры Варшавы

Лекары расказалі, што зараз з беларускай, якую спрабавалі забіць у цэнтры Варшавы

Працягваюцца спробы яе ўратаваць.

25-гадовая дзяўчына, якую ў мінулую суботу згвалтаваў і спрабаваў задушыць да смерці 23-гадовы жыхар Варшавы Дарыян С., ляжыць у клінічнай бальніцы Дзіцятка Езуса Універсітэцкага клінічнага цэнтра Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта. Аб яе бягучым стане паспрабаваў даведацца партал onet.pl.

«Пацыентка ў цяжкім стане. Яе жыццю пагражае небяспека, працягваюцца спробы яе выратаваць. Жанчына знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі і анестэзіялогіі. Стан здароўя не дазваляе яе дапытаць у паліцыі. Пацыентка знаходзіцца без прытомнасці», - паведаміла прэс-сакратар лякарні Барбара Мяткоўска.

З неафіцыйнай інфармацыі Onet.pl, у выніку душэння зламыснікам у 25-гадовай пацярпелай адбылася гіпаксія мозгу, якая можа выклікаць незваротныя наступствы. Пацыентка па-ранейшаму знаходзіцца на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Слядоў нажа, якім злачынец пагражаў дзяўчыне, на яе целе няма. Нават калі хворая прыйдзе ў прытомнасць, яе чакае доўгая рэабілітацыя.

«Мы не можам даць інфармацыі аб самім ходзе лячэння. Аднак магу вас запэўніць, што пацыентка знаходзіцца пад вельмі пільным і клапатлівым назіраннем у бальніцы і атрымлівае ўсе неабходныя паслугі, якія магчымыя ў яе стане», - падкрэсліла Барбара Мяткоўска.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках