21 красавiка 2024, Нядзеля, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Крывога Рога расказаў, як у пачатку вайны БелАЗы дапамаглі спыніць расейскую вайсковую калону

6
Кіраўнік Крывога Рога расказаў, як у пачатку вайны БелАЗы дапамаглі спыніць расейскую вайсковую калону

БТРы выведкі РФ уперліся ў выстаўленыя і замінаваныя самаскіды.

Кіраўнік ваеннай адміністрацыі Крывога Рога Аляксандр Вілкул распавёў, як у самым пачатку вайны - 1 сакавіка 2022 года расейская калона вайсковай тэхнікі ішла ў бок горада. Спыніць тады БТРы змаглі ў тым ліку і з дапамогай беларускіх кар'ерных самаскідаў БелАЗ.

«Менавіта ў гэты дзень два гады таму калона на 300 адзінак варожай тэхнікі пачала рухацца ў бок Крывога Рога. 150 адсеклі нашы верталётчыкі на Баштанцы (горад у Мікалаеўскай вобласці. - Заўв. рэд.). 150 адзінак дайшло да Новага Буга (горад у Мікалаеўскай вобласці. - Заўв. рэд.). А два БТРы варожай выведкі ўперліся ў выстаўленыя і замінаваныя БелАЗы на Мікалаеўскім кірунку. Нам тады вельмі дапамог Бог. Оркі не маглі ездзіць па грунце, толькі па дарогах з цвёрдым пакрыццём. А іх мы або заблакавалі, або ўзарвалі», — нагадаў пра тое, што адбывалася ў першыя дні вайны Вілкул.

Крывы Рог - сёмы па колькасці насельніцтва і другі па плошчы горад Украіны. Важны эканамічны і навуковы цэнтр, буйны транспартны вузел, цэнтр распрацоўкі Крыварожскага жалезаруднага басейна.

Нагадаем, расейскаму войску з абласных цэнтраў удалося захапіць ва Украіне толькі Херсон. Расейскае камандаванне планавала далей прасоўвацца на Мікалаеў, Адэсу, Крывы Рог. Але наступ захлынуўся. 11 лістапада 2022 года быў вызвалены і Херсон.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках