Два ведамствы надумалі аб'яднацца і арганізаваць авіяпатруляванне Беларусі
3- 19.03.2024, 10:44
- 6,770
Навошта?
Кіраўніцтва двух беларускіх ведамстваў - Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях Беларусі надумалі аб'яднацца і арганізаваць авіяцыйнае патруляванне тэрыторыі краіны. Цяпер ведамствы прапрацоўваюць канкрэтныя маршруты.
Для каардынацыі дзеянняў з выратавальным ведамствам у Міністэрстве лясной гаспадаркі напярэдадні, 18 сакавіка, правялі нараду з прадстаўнікамі дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы "Авіяцыя". Аб'яднаць намаганні супрацоўнікі двух ведамстваў традыцыйна надумалі ў пачатку пажаранебяспечнага перыяду - для эфектыўнага маніторынгу ляснога фонду і ўзгодненых дзеянняў пры тушэнні лясных пажараў.
"Маніторынг ляснога фонду з дапамогай бартоў ДААСУ "Авіяцыя" застаецца эфектыўным метадам выяўлення і тушэння лясных пажараў", – заявілі ў Мінлясгасе.
Найбліжэйшым часам два ведамствы акрамя дакладных маршрутаў авіяпатрулявання плануюць таксама прапрацаваць меры выкарыстання зліўных прыстасаванняў пры тушэнні пажараў. Для цяжкадаступнай мясцовасці плануецца задзейнічаць барты МНС.