«Тэрмінова эвакуацыю! У мяне ўсе 300-я»: вайскоўцы УС РФ патрапілі ў засаду байцоў РДК
4- 19.03.2024, 16:29
- 22,640
Апублікаваны перахоп.
Рэйд расейскіх добраахвотнікаў у Белгародскай і Курскай абласцях працягваецца ўжо восьмы дзень.
Паўстанцы вядуць баі, наносячы страты пуцінскаму войску і пашыраючы «шэрую зону» ў прымежжы РФ.
У аўторак удзень байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса апублікавалі перахоп перамоў супраціўніка. Крамлёўскія войскі патрапілі ў засаду добраахвотнікаў з РДК.