19-я механізаваная брыгада: што пра яе вядома
15- 19.03.2024, 16:48
- 12,368
Менавіта яе могуць перакінуць да мяжы з Літвой.
У рамках правядзення праверкі баявой гатоўнасці асноўная роля адводзіцца 19-й механізаванай брыгадзе (амбр.). Тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» распавёў, што вядомае аб гэтым злучэнні.
Крыху гісторыі. У 1990 годзе 19-ю танкавую дывізію перадыслакавалі з Вугоршчыны ў вёску Заслонава (Лепельскі раён Віцебскай вобл). У 1993 годзе дывізія была перафармаваная ў 19-ю базу захоўвання ўзбраення і тэхнікі. У 2008 годзе база была рэарганізаваная ў 19-ю амбр. Брыгада ўваходзіць у склад Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Наземных войскаў УС РБ.
Колькасць асабовага складу брыгады ў 2011 г. складала 670 чалавек, а ў 2021 - блізу 1700.
У склад 19-й амбр. (в/ч 71327) уваходзяць наступныя падраздзяленні:
- 1-ы асобны механізаваны батальён (в/ч 14398).
- 4-ы асобны танкавы батальён (в/ч 22092).
- 30-ы асобны механізаваны батальён (кадраваны; утрымліваецца ў штатах мірнага часу з мінімальным лікам афіцэраў; камплектуецца рэзервістамі).
- 191-я група артылерыі (в/ч 14388) — два гаўбічныя самаходныя і рэактыўны артылерыйскі дывізіёны, мінамётная і супрацьтанкавая батарэі.
Акрамя пералічаных, у склад 19-й амбр. уваходзяць таксама:
- батальёны - механізаваны (1), танкавы (1), выведвальны, сувязі, інжынерна-сапёрны, рамонтна-аднаўленчы, матэрыяльнага забеспячэння;
- дывізіён - зенітны ракетна-артылерыйскі;
- роты - медыцынская, аховы, РХБЗ;
- Атрад - беспілотных авіяцыйных комплексаў (беспілотныя авіяцыйныя комплексы Supercam S350);
- палігон «Лепельскі» і інш.
Асноўныя падраздзяленні 19-ы амбр. раскватараваныя ў вёсцы Заслонаве. Таксама ў вёсцы Бароўцы (Лепельскі р-н) размяшчаецца група артылерыі.
У брыгадзе ёсць наступная тэхніка:
- 62 танкі Т-72Б.
- 219 баявых браняваных машын: (129 БМП-2, 20 БРМ-1К, 34 МТ-ЛБ, 27 самаходных супрацьтанкавых ракетных комплексаў 9П148 «Конкурс» і яшчэ 9 - 9П149 «Штурм-З» і інш.).
- 14 комплексаў СПА (6 зенітных гарматна-ракетных комплексаў 2С6 «Тунгуска», 8 зенітна-ракетных комплексаў «Страла-10»).
- 78 артылерыйскіх сістэм (18 122-мм самаходных артылерыйскіх установак 2С1 «Гваздзік», 18 152-мм самаходных гаўбіц 2С3 «Акацыя», 18 122-мм рэактыўных сістэм залпавага агню «Град»);
Прыведзены вышэй спіс тэхнікі не з'яўляецца вычарпальным.