Прэзідэнт Аргенціны падтрымаў пратэсты на Кубе
19- 19.03.2024, 21:22
- 19,538
Хаўер Мілей заклікаў кубінцаў да барацьбы за свабоду.
Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Херарда Мілей падтрымаў пратэсты на Кубе.
Аргентынскі лідар заклікаў кубінцаў да барацьбы за свабоду, якая прынясе «росквіт, дабрабыт і, перш за ўсё, шмат шчасця».
«Так што, кубінскія браты, не здавайцеся, не здавайцеся, прыйшоў ваш час. Няхай жыве свабода, чорт пабяры!» – заклікаў прэзідэнт Аргенціны ў відэазвароце.