«Беларуская выведка»: Лукашэнка рыхтуе спецвойскі да атачэння Вільні
96- 2.03.2024, 12:52
- 40,282

Адпрацоўваецца марш-кідок па лясістай мясцовасці.
Тэлеграм-канал "Беларуская выведка", які раней паведамляў аб планах Лукашэнкі блакавання Вільні, апублікаваў новую інфармацыю:
- 103-я і 5-я брыгады ССА апошнія тры месяцы ўзмоцнена адпрацоўваюць штурмавыя дзеянні асабовага складу.
Байцы-выведнікі ў складзе аддзялення, аўтаномна, але ў тактычным узаемадзеянні з а/с сваіх выведных груп (рот), пераважна ў начных варунках, стала здзяйсняюць дыверсійна-выведныя тактычныя рэйды далёкасцю 30 км. Такім чынам, стоена, пры падтрымцы выведных дронаў, яны здзяйсняюць кідкі па перасечанай лясістай мясцовасці з захаваннем маскавання і асобнымі групамі (аддзяленнямі) з 10 байцоў-выведнікаў. На сабе нясуць усе належныя тыпы лёгкага ўзбраення, баявыя прыпасы, гранатамёты-мінамёты, буйнакаліберныя кулямёты, ПЗРК, ПТРК ды іншае.
Асаблівасць у тым, што байцы трэнуюцца для стоенага і менавіта пешага праходжання 30 км перасечанай лясістай мясцовасцю малымі групамі без падтрымкі панцырнай тэхнікі, а толькі пад сховай выведных і ўдарных дронаў. Такія кідкі выходзяць за рамкі фізічных магчымасцяў а/с, аднак камандаванне ставіць нарматыў: бегма інтэрваламі з кароткімі замаскаванымі перадыхамі на працягу 8 гадзін.
Такіх адлегласцяў без матарызаванай тэхнікі не трэнавалі нават за часамі СССР. Размова ідзе аб зусім новай тактыцы, выпрацаванай падчас так званай СВА - штурмавыя дзеянні пешым парадкам малымі групамі без тэхнікі.
Важна: штабы брыгад арганізуюць маршы менавіта ў варунках узгорыстай лясістай мясцовасці. Для асабовага складу наўмысна выбіраюцца стромкія ўзгоркі і пагоркі. Адпрацоўка штурмавых дзеянняў праходзіць пераважна пры ўмове штурму панавальных вышынь, пакрытых лесам, у варунках падрыхтаваных на іх доўгачасовых умацаваных пазіцый супраціўніка. Гэтая ўзгорыстая мясцовасць, на наш погляд, характэрная менавіта для Віленскага раёна і поўначы Беларусі і зусім не падобная да палескага ландшафту.
Узнікае пытанне: навошта абароннаму «мірнаму» войску рыхтавацца да відавочна наступальных дзеянняў?
Папярэджаны — узброены.
У адпаведнасці з аналізам, Літвы мае не менш за паўтара года, каб грунтоўна падрыхтавацца да абароны.