25 красавiка 2024, Чацвер, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кадыраў зноў у бальніцы?

Кадыраў зноў у бальніцы?
АРХІЎНАЕ ФОТА

На гэта намякнуў вядомы расейскі журналіст.

Журналіст «Коммерсанта» Андрэй Калеснікаў намякнуў, што кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава не было на пасланні прэзідэнта, таму што ён прастыў.

«Неабходна сказаць, што калі глядзець пасланне не як звычайна, а як Рамзан Кадыраў, у сэнсе прастыць і па тэлевізары, гэта значыць як і я, то ўсё роўна шмат чаго ўбачыш», – напісаў ён.

Расейскія Telegram-каналы пішуць, што Кадыраў зноў у маскоўскай ЦКБ.

Разам з тым, у тэлеграм-канале Кадырава ў суботу ўвечары з'явілася публікацыя, што ён узяў удзел у Зʼездзе народа Чачэнскай Рэспублікі першага склікання. Са звестак мясцовых СМІ, зʼезд адкрыўся раніцай у суботу і завяршыўся апоўдні.

Раней нямецкае выданне BILD пісала аб праблемах Кадырава з ныркамі. Некаторы час ён знаходзіўся ў маскоўскай ЦКБ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках