21 траўня 2024, aўторак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Інданезіі перамог на прэзідэнцкіх выбарах

4
Міністр абароны Інданезіі перамог на прэзідэнцкіх выбарах
ПРАБОВА СУБІЯНТА

Прабова Субіянта атрымаў перамогу з вынікам 58,6% галасоў.

Міністр абароны Інданезіі Прабова Субіянта перамог на прэзідэнцкіх выбарах, аб'явіла Генеральная выбарчая камісія краіны, піша The Jakarta Post.

Ён атрымаў 96,2 млн галасоў, або 58,6%. Былы губернатар Джакарты Аніс Басведан набраў 40,9 млн галасоў, або 24,9%, а былы губернатар правінцыі Цэнтральная Ява Ганджар Пранова – 27 млн галасоў, або 16,5%.

Віцэ-прэзідэнтам стане сын цяперашняга кіраўніка дзяржавы Джока Відода – 36-гадовы Гібран Ракабумінг Рака (канстытуцыйны суд увёў паслабленні ў закон, які раней забараняў займаць гэтую пасаду людзям маладзейшым за 40 гадоў). Сам Відода не мог балатавацца на трэці тэрмін і падтрымаў Субіянта.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках