4 траўня 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Вільняй загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз»

8
Пад Вільняй загінуў былы беларускі добраахвотнік «Туз»
ВАЛАНТЭР «ТУЗ», МАЛЮНАК

Яго збіў цягнік.

21 сакавіка пад Вільняй трагічна загінуў былы беларускі добраахвотнік "Туз", паведаміла добраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве "Ліцвіны". Інфармацыю пра ягоную смерць пацвярджаюць крыніцы «Радыё Свабода».

Паліцыя высвятляе абставіны трагедыі. Імя і прозвішча добраахвотніка не выдаюцца ў мэтах бяспекі.

На вайну ва Украіну "Туз" прыехаў яшчэ ў сакавіку 2022 года. Ён браў удзел у баявых дзеяннях на поўдні Украіны ў складзе беларускага батальёна "Тэрор". У канцы 2022-га звольніўся са службы. У верасні 2023 года вярнуўся на фронт, ваяваў у 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе.

У Вільню "Туз" вярнуўся з фронту ў канцы лютага 2024 года. З інфармацыі «Нашай Нівы» менавіта “Туза” збіў учора пад Вільняй цягнік.

Маладзён ішоў па рэйках.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках