25 траўня 2024, Субота, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стартаваў трэці сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць «купалаўцы»

1
Стартаваў трэці сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць «купалаўцы»

«Малус» робіць сучасную беларускую літаратуру даступнай кожнаму і паўсюль.

Стартаваў трэці сезон літаратурнага падкаста, які агучваюць акторы-«купалаўцы».

«Малус» — праект, які робіць сучасную беларускую літаратуру даступнай бясплатна, кожнаму і паўсюль. Аўтары праекта намагаюцца пераадолець складанасці і абмежаванні, якія паўсталі перад беларускай культурай у сувязі са знішчэннем літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі ды вымушанай эміграцыі як творцаў, так і іх аўдыторыі.

Праект «Малус» з’явіўся ў 2022 годзе і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Сярод «купалаўцаў», якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб.

Адзначым, што першы выпуск новага сезону «Слёзы па 2/11», ужо можна праслухаць на ўсіх асноўных пляцоўках, напрыклад, Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Яндэкс, YouTube.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках