4 траўня 2024, Субота, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 80 чалавек загінулі ў выніку тэракту ў Падмаскоўі

Больш за 80 чалавек загінулі ў выніку тэракту ў Падмаскоўі

(Абноўлена) Колькасць ахвяраў можа павялічыцца.

Колькасць загінулых у выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры Крокус Сіці Хол у Падмаскоўі, якая адбылася ў пятніцу, 22 сакавіка, павялічылася да 80 чалавек.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.

Там папярэдзілі, што іх колькасць можа павялічыцца.

Расейскі Telegram-канал 112 са спасылкай на крыніцу заявіў, што колькасць загінулых вырасла да 82 чалавек, з іх трое дзяцей

Раней Следкам РФ паведамляў пра 60 загінулых, а расейскія паблікі пісалі, што гэты лік дасягнуў 70.

На месцы тэракту прадаўжаюць працаваць следчыя, крыміналісты і эксперты СК разам з аператыўнымі падраздзяленнямі МУС і ФСБ. Праводзіцца агляд целаў загінулых, канфіскоўваюцца рэчавыя доказы, у тым ліку зброя і боепрыпасы, а таксама запісы з камераў відэаназірання.

Установа апублікавала відэа з «Крокуса» са зброяй тых, хто нападаў. У роліку відаць аўтамат, мноства гільзаў і патронаў, а таксама разгрузка.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Расеі, у выніку тэракту пацярпелі больш за 140 чалавек.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка невядомыя мужчыны, узброеныя аўтаматамі, уварваліся ў канцэртную залу Crocus City Hall у падмаскоўным Краснагорску і адкрылі агонь. У памяшканні пачаўся пажар. Аператыўныя службы паведамлялі пра выбухі ў будынку.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках