4 траўня 2024, Субота, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць загінулых у «Крокусе» ў Падмаскоўі павялічылася да 133

Колькасць загінулых у «Крокусе» ў Падмаскоўі павялічылася да 133

Пошукавыя працы і разборы завалаў усё яшчэ працягваюцца.

Колькасць загінулых у «Крокус Сіці Холе» павялічылася да 133 чалавек. Пошукавыя працы і разборы завалаў усё яшчэ працягваюцца, паведамляе Следчы камітэт РФ.

У ведамстве паведамлялі, што колькасць ахвяр яшчэ можа вырасці – пад заваламі знаходзяць людзей, працы будуць ісці яшчэ некалькі дзён.

Раней Міністэрства аховы здароўя апублікавала няпоўны спіс загінулых пры тэракце ў «Крокус Сіці Холе», у ім пералічаны імёны 37 чалавек.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка невядомыя мужчыны, узброеныя аўтаматамі, уварваліся ў канцэртную залу «Крокус Сіці Хол» у падмаскоўным Краснагорску і адкрылі агонь. Якраз у той час у канцэртнай зале мусіў пачацца выступ гурта «Пікнік».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках