4 траўня 2024, Субота, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША абрынуўся 2,5-кіламетровы аўтамабільны мост

19
У ЗША абрынуўся 2,5-кіламетровы аўтамабільны мост

У яго рэзнулася грузавое судна.

У ЗША абрынуўся аўтамабільны мост, некалькі чалавек апынуліся ў вадзе, паведамляе Bild.

Аўтамабільны мост даўжынёй 2,57 км знаходзіўся ў горадзе Балтымор, штат Мэрыленд. Ён пабудаваны ў 1977 годзе і злучаў два берагі ракі Патапска. Мост быў названы ў гонар Фрэнсіса Скота Кі, аўтара тэксту гімна ЗША.

Уноч на аўторак кантэйнернае судна "Далі" пад сцягам Сінгапура, якое ішло на Шры-Ланку, рэзнулася ў апору моста. Канструкцыя не вытрымала ўдару і разбурылася. Паводле папярэдніх звестак, на мосце знаходзіліся некалькі чалавек і аўтамабіляў. Цяпер іх шукаюць у вадзе, у тым ліку з гелікаптэра.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках