11 траўня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Тэракт у «Крокусе» паказаў, як Пуцін слабее

The Times: Тэракт у «Крокусе» паказаў, як Пуцін слабее

Экспэрты апісалі тры сцэнары здарэння.

Тэракт у ГЦ "Крокус Сіці Хол" выявіў хісткасць пазіцый Пуціна, негатоўнасць апарата бяспекі РФ да новай пагрозы і нізкую дакладнасць вайсковай рыторыкі рэжыму, піша брытанская газета The Times.

Адзначаецца, што паслядоўнасць падзей у Расеі паказвае, як Пуцін паступова страчвае кантроль над падзеямі ў краіне.

“Вайна ва Украіне пазбавіла яго вузкага бачання? Адно можна сказаць напэўна: простыя расейцы, якія ўяўлялі, што галасуюць за дасведчанага лідара, зараз баяцца будучыні”, - гаворыцца ў публікацыі.

Фармуюцца тры сцэнары таго, што адбылося, піша The Times:

- Гэта была аперацыя пад чужым сцягам, каб тэрарыстаў прадставіць, як украінскіх суўдзельнікаў, тым самым распальваючы грамадскі гнеў супраць Кіева і ўзаконьваючы ўсеагульную мабілізацыю;

- Пуцін мог бы выкарыстоўваць тэракт як спосаб замарозіць вайну ва Украіне, засяродзіўшыся на больш агульнай вайне з тэрарызмам;

- Пуцін ужо страціў кантроль, дазволіўшы ўзяць верх унутраным звадам.

“Вяртанне ісламісцкага тэрору ў Расею было адначасова прадказальным і праігнараваным. Умяшанне Пуціна ў Сірыю з мэтай падтрымаць мясніка Асада прынесла яму мала сяброў. Цэнтральнаазіяцкія рэспублікі чуюць ягоную слабасць… Пуцін узмоцніць абмен выведвальнымі звесткамі пра ІДІЛ з Турцыяй, Кітаем, Іранам і Паўночнай Карэяй”, - гаворыцца ў артыкуле.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках