4 траўня 2024, Субота, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дасье»: Баевікі з «Крокуса» маглі ехаць у Беларусь

«Дасье»: Баевікі з «Крокуса» маглі ехаць у Беларусь

Журналісты звярнулі ўвагу на важныя дэталі.

Тэрарысты, якія ўчынілі тэракт у «Крокусе» маглі ехаць у Беларусь. Іх пачалі пераследваць на трасе М3 да развязкі на Бранск, піша «Дасье».

Журналісты вывучылі сюжэты на дзяржаўным тэлеканале РЕН-ТВ. У адным з іх старэйшы інспектар ДІБДР з Бранскай вобласці кажа, што па аўтамабіль стралялі, белы Renault, паступіла арыентоўка. Калі аўто зафіксавалі ў Бранскай вобласці, два экіпажы ДІБДР адправіліся ёй насустрач. Аўтамабіль знайшлі на 359-м км трасы М3. Супрацоўнікі ДІБДР некаторы час пераследвалі аўто, затым пачалі страляць па колах. У нейкі момант аўтамабіль страціў кіраванне і затым спыніўся, трое з чацвярых пасажыраў паспелі ўцячы ў лес. У іншым сюжэце гэтага ж тэлеканала гаворыцца, што аўтамабіль спынілі на 376-м км трасы. Гэта значыць, пагоня доўжылася амаль 20 км.

359-ы км трасы М3 знаходзіцца каля вёскі Малое Палпіна за некалькі кіламетраў да развязкі на Бранск. Пасля развязкі М3 працягваецца ў бок Украіны, а іншая дарога, А240, паварочвае ў бок Беларусі. Дасье мяркуе, што Renault падазраваных паехаў проста ў бок Украіны і не паварочваў, каб не зніжаць хуткасць і не трапляць у больш шчыльны рух каля Бранска.

Пра тое, што тэрарысты збіраліся ехаць у Беларусь, але перадумалі і паехалі ў напрамку Украіны, гаварыў учора і Аляксандр Лукашэнка.

Яго версія супярэчыць версіі Уладзіміра Пуціна.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках