28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады падрыхтавалі «працоўны праект» для студэнтаў-медыкаў

3
Улады падрыхтавалі «працоўны праект» для студэнтаў-медыкаў

Да чаго гэта падобна.

Улетку студэнтаў-медыкаў прывязуць на працу ў Полацак і Наваполацк. Прапаганда называе гэта «працоўным праектам», але выглядае, што студэнты збіраюцца затыкаць дзіркі ў кадрах, адзначае «Еўрарадыё».

На думку ўладаў, рэч у тым, што праект быў вельмі папулярны летась. Таму, мяркуюць яны, зараз у медыцынскія ўстановы паступіла 60 заявак з Беларусі і Расеі.

Але разгадка такога працоўнага энтузіязму за 600-800 рублёў дастаткова празаічная. У банках вакансій абодвух гарадоў зараз ёсць блізу 200 месцаў для лекараў-спецыялістаў і больш за 100 для медсясцёр.

Нагадаем, яшчэ восенню мінулага года ў інтэрв'ю Народнаму рэпарцёру лекар Станіслаў Салавей, які з'ехаў з Беларусі праз рэпрэсіі, выказаўся, чаму ў Беларусі адток кадраў у медыцынскай сферы адбываецца ў такіх маштабах.

- Дэфіцыт кадраў расце, і мы не можам верыць Міністэрству аховы здароўя. Фонд медыцынскай салідарнасці даказаў, што ўлады скажаюць інфармацыю аб колькасці лекараў.

І гэтаму ёсць шмат ускосных пацвярджэнняў. Міністр аховы здароўя Польшчы яшчэ год таму заявіў, што на працягу года яны выдалі 2 тысячы дазволаў на працу лекарам-іншаземцам: тысячу - украінцам і тысячу - беларусам.

Гэта значыць, у нас была страта, супастаўная са стратай краіны, дзе пачалася поўнамаштабная вайна.

Другі момант, даследаванне аб умовах працы паказала, які адсотак медыкаў перапрацоўвае. Гэта значыць, іх становіцца менш, працуюць яны пры гэтым больш.

Калі раней эміграцыя была доляй у асноўным маладых лекараў, якія адпрацавалі два гады, сталі вольным у плане перамяшчэння і з'ехалі, напрыклад, у Нямеччыну. Зараз актыўна з'язджаюць лекары 35, 45 і нават 50 гадоў, - агучваў медык.

Адзначым, што на сёння, пералічаныя прычыны - толькі вяршыня айсберга.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках