28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Генеральным штабе Брытаніі назвалі тэрмін, колькі б іх войска змагло ваяваць з Расеяй

4
У Генеральным штабе Брытаніі назвалі тэрмін, колькі б іх войска змагло ваяваць з Расеяй

Брытанскія дэпутаты заклікаюць да павелічэння выдаткаў на абарону.

Самастойна ваяваць з Расеяй Вялікабрытанія змагла б не больш за два месяцы з-за нястачы рэсурсаў і боепрыпасаў.

Пра гэта чальцам парламента паведаміў намеснік начальніка Штаба абароны Злучанага Каралеўства Роб Магаўэн, піша Telegraph.

"Сума грошай, якую мы выдаткоўвае на боепрыпасы цяпер і якая з'яўляецца значнай, усё адно не адпавядае пагрозам, з якімі мы сутыкаемся", - сказаў Магаўэн.

Такая інфармацыя прагучала пасля таго, як кіраўнік Мінабароны Грант Шапс заявіў брытанскім парламентарыям, што не змог пераканаць прэм'ера Рышы Сунака і кіраўніка Мінфіна Джэрэмі Ханта закласці больш сродкаў на абарону ў бюджэт.

Як піша выданне, у справаздачы камітэта абароны Палаты грамад брытанскага парламента паказваецца, што войска не будзе гатова да працяглай вайны з РФ без тэрміновых рэформаў у сістэме набору людзей і павелічэнні вытворчасці ўзбраенняў.

Дэпутаты ўказалі, што Узброеным сілам Брытаніі патрабуецца больш сродкаў, а, паводле слоў былых і цяперашняга кіраўнікоў Мінабароны, войска з 2010 года страчвае свой патэнцыял.

Грант Шапс таксама паведаміў, што вайна ва Украіне паказала важнасць ролі дронаў у сучасных канфліктах, таму неабходна тэрмінова абсталёўваць імі войска, не шкадуючы грошай.

У той жа час ён супакоіў парламентарыяў тым, што кожны канфлікт з РФ будзе весціся разам з супольнікамі з NАТО паводле 5-га артыкула Статута Альянсу, а іх агульныя рэсурсы пераўзыходзяць расейскія.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках