28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расгвардыя прыехала з антымігранцкім рэйдам на склад Wildberries у Падмаскоўе

Расгвардыя прыехала з антымігранцкім рэйдам на склад Wildberries у Падмаскоўе

Затрыманы не менш як 40 чалавек.

Паліцыя і Расгвардыя правялі рэйд на складзе Wildberries у падмаскоўнай Электрасталі, у выніку якога затрымалі дзясяткі працоўных мігрантаў, піша The Moscow Times.

"Праводзяцца праверачныя мерапрыемствы, кантроль пашпартнага рэжыму і дазволаў на працу", - сказаў суразмоўца агенцтва ТАСС.

"На складзе Wildberries у Электрасталі ідзе праверка дакументаў выканаўцаў у рамках працы міграцыйнай службы і праваахоўных органаў", – пацвердзілі ў прэс-службе кампаніі.

У выніку рэйду затрыманыя не менш за сорак чалавек, удакладняе Mash. Пад праверку, паводле звестак канала, трапілі не менш як пяць тысяч супрацоўнікаў склада. Некаторых мігрантаў саджаюць у аўтазакі - тэлеграм-канал сцвярджае, што іх вязуць у вайсковыя камісарыяты. Са слоў супрацоўнікаў склада, у іх правяраюць у тым ліку вайсковыя білеты. «Правяраюць, хто стаіць на вайсковай службе, а хто ўхіляецца. Хто ўхіляецца могуць без дазволу павезці», - цытуе Astra аднаго з супрацоўнікаў. «Хто супраціўляецца, АМАП б'е палкамі», - кажа яшчэ адзін работнік.

Аблавы на мігрантаў і асоб, якія нядаўна атрымалі расейскае грамадзянства, для адпраўкі іх у вайсковыя камісарыяты праводзяцца ў Расеі з пачатку лета 2023 года. Рэйды праходзілі на Кітайскім рынку ў Чэлябінску, на Хілоцкім рынку ў Новасібірску, на Сафійскай базе гародніны ў Санкт-Пецярбургу, а таксама ў Свярдлоўскай вобласці і Чувашыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках