28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адрэпетавала вайну субмарын у Балтыйскім моры

12
Расея адрэпетавала вайну субмарын у Балтыйскім моры

Гэта ўжо другія за апошні месяц вучэнні РФ у Балтыйскім моры.

Экіпажы дзвюх расейскіх падводных лодак Балтыйскага флоту адрэпетавалі на вучэннях падводную дуэль, паведамілі ТАСС у прэс-службе флоту.

«Паводле сцэнару манеўраў, у змадэляванай дуэльнай сітуацыі падводная лодка «Мажайск» вяла пошук «непрыяцельскай» субмарыны, роля якой была ўскладзеная на падводную лодку «Дзмітраў», - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле паведамлення, падлодка «Мажайск» патаемна ўвайшла ў пазначаную зону і з выгоднай пазіцыі тарпедай умоўна атакавала субмарыну патэнцыйнага супраціўніка. Падлодка «Дзмітраў», манеўруючы, ухілілася ад агню і правяла ўмоўную контратаку.

Паводле ацэнкі камандавання, абодва экіпажы паспяхова справіліся з пастаўленымі задачамі і прадэманстравалі высокую прафесійную падрыхтоўку.

Субмарына «Мажайск» - дызель-электрычная падводная лодка праекта 636.3 «Варшавянка». У сваю чаргу, «Дзмітраў» належыць да праекту 877 «Палтус». Субмарыны гэтых праектаў з'яўляюцца асноўным класам шматмэтавых неатамных падводных лодак Расеі.

Гэта ўжо другія за апошні месяц вучэнні ў Балтыйскім моры пасля ўступлення Швэцыі ў НАТА. 27 лютага экіпажы расейскіх караблёў - носьбітаў супрацькарабельных ракет «Калібр» і «Моск» - адпрацавалі на вучэннях знішчэнне цэляў умоўнага супраціўніка. Акрамя таго, судны зрабілі артылерыйскія стрэльбы па марскіх цэлях, якія імітуюць безэкіпажныя катары праціўніка.

Увесну 2022 года Швэцыя (якая да гэтага дзвесце гадоў не ўступала ні ў якія вайсковыя саюзы) і Фінляндыя падалі заяўкі на ўступленне ў NATO. Перамовы аб уступленні прывялі да падпісання Мадрыдскага мемарандума ў чэрвені 2022 года, які ўяўляў сабой дарожную карту працэсу прыняцця паўночных краін у альянс. Першапачаткова планавалася, што ўступленне Швэцыі і Фінляндыі ў NATO будзе адначасовым, але праз цяжкасці, якія ўзніклі ў Швэцыі з Турцыяй і Вугоршчынай, Фінляндыя ўступіла ў блок самастойна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках