28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адклікае камандзіра Еўракорпусу

4
Польшча адклікае камандзіра Еўракорпусу
ЯРАСЛАЎ ГРАМАДЗІНЬСКІ

У сувязі з расследаваннем справы аб шпіянажы.

Варшава адклікае на радзіму Яраслава Грамадзіньскага – польскага камандзіра Еўракорпусу – шматнацыянальных сілаў хуткага рэагавання Еўразвязу – у сувязі з расследаваннем справы аб шпіянажы. З такой заявай выступіла Міністэрства абароны Польшчы ў сераду, 27 сакавіка.

«Служба вайсковай контрвыведкі пачала расследаванне ў дачыненні да генерал-лейтэнанта Яраслава Грамадзіньскага ў сувязі з атрыманнем новай інфармацыі пра афіцэра. У сувязі з гэтым была прынятая пастанова аб звальненні генерал-лейтэнанта Грамадзіньскага з пасады камандзіра Еўракорпусу і ягоным неадкладным вяртанні ў краіну», – гаворыцца ў заяве польскага міністэрства.

29 чэрвеня 2023 года Яраслаў Грамадзіньскі заступіў на пасаду камандзіра Еўракорпусу – аб'яднанай еўрапейскай групоўкі войскаў са штабам камандавання ў Страсбургу. Польшча стала чальцом Еўракорпусу, у які на той момант уваходзілі Нямеччына, Францыя, Гішпанія, Бельгія і Люксембург, за паўтара года да гэтага.

Еўракорпус быў створаны ў 1992 годзе Францыяй і Нямеччынай. Пазней у арганізацыю ўступілі Бельгія, Гішпанія і Люксембург, а ў 2022 годзе і Польшча. Статус так званых асацыяваных чальцоў маюць таксама Грэцыя, Італія, Румынія, Аўстрыя і Турцыя, якая не з'яўляецца чальцом ЕЗ.

Штаб Еўракорпусу ў Страсбургу адказвае за адпраўку хаўрусных войскаў для ўдзелу ў крызісных, гуманітарных, выратавальных і міратворчых аперацыях пад эгідай ЕЗ і NATO. Камандаванне Еўракорпусам ажыццяўляецца на ратацыйнай аснове. На службе ў Еўракорпусе знаходзяцца да 60 000 вайскоўцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках