28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў эканоміцы Даніэль Канеман

3
Памёр лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў эканоміцы Даніэль Канеман
ДАНІЭЛЬ КАНЕМАН

Ён таксама быў аўтарам бэстсэлера «Думай павольна… пастанаўляй хутка».

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў эканоміцы Даніэль Канеман памёр ва ўзросце 90 гадоў, паведаміла The Washington Post ягоная прыёмная дачка Дэбара Трэйсман.

Навуковец быў адным з заснавальнікаў паводніцкай эканомікі, аўтарам тэорыі даляглядаў, якая апісвае прыняцце пастановаў ва ўмовах нявызначанасці і рызыкі.

Канеман быў вядомы сваёй крытыкай паняцця Homo economicus («эканамічнага чалавека»). Яно мае на ўвазе, што чалавек дзейнічае разумна, заўсёды імкнецца да максімізацыі атрыманага прыбытку і робіць выбар зыходзячы з эканамічных вынікаў. Упершыню парадыгма была прадстаўленая ў шатландскага філосафа Джона Міля ў XIX стагоддзі, зрэшты нават тады гэтая канцэпцыя была хутчэй тэарэтычнай.

На думку Канемана, памылковыя пастановы часта прымаюцца таму, што людзі «занадта схільныя да ўплыву нядаўніх падзей» і праз гэта робяць паспешныя высновы. Ён называў гэта кагнітыўным скажэннем, пры якім агульнае ўражанне ад чаго-небудзь уплывае на ўспрыманне прыватных выпадкаў, эфектам арэолу. Адно з магчымых наступстваў гэтага эфекту: людзі, якія абменьваюцца адчуваннямі, потым будуць рабіць аднолькавыя памылкі.

«Многія людзі занадта самаўпэўненыя, схільныя залішне давяраць сваёй інтуіцыі», – пісаў ён у сваім псіхалагічным бэстсэлеры «Думай павольна… пастанаўляй хутка», які выйшаў у 2011 годзе (гэтая кніга перакладзеная на дзясяткі моваў, а яе агульны тыраж перавышае 2 млн асобнікаў).

Канеман нарадзіўся ў сакавіку 1934 года ў Тэль-Авіве, правёў дзяцінства ў Парыжы, перажыў нямецкую акупацыю.

У 1954 годзе атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі і псіхалогіі ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме, потым працаваў у псіхалагічным аддзеле ізраільскага войска. Пазней выкладаў у родным універсітэце, а ў 1958 годзе пераехаў у ЗША, дзе атрымаў доктарскую ступень псіхалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.

У 2002 годзе Канеман атрымаў Нобелеўскую прэмію ў эканоміцы «за інтэграцыю вынікаў псіхалагічных даследаванняў у эканамічную навуку, асабліва ў тым, што тычыцца чалавечых меркаванняў і прыняцця пастановаў ва ўмовах нявызначанасці». Ён падзяліў яе з амерыканскім эканамістам Вернанам Смітам.

У 2013 годзе Канеман атрымаў медаль Свабоды, найвышэйшую цывільную ўзнагароду ЗША, ад Барака Абамы, які тады займаў пасаду прэзідэнта ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках