Памёр яшчэ адзін беларус, які пацярпеў пры тэракце ў «Крокус Сіці Холе»
- 29.03.2024, 10:41
- 7,528
Яму было 43 гады.
У выніку тэракту ў падмаскоўным “Крокус Сіці Холе” памёр яшчэ адзін беларус - 43-гадовы Алім Кашавараў. Пра гэта паведаміла пасольства Беларусі ў Расеі.
У заяве адзначаецца, што падчас нападу мужчына атрымаў "шматлікія кулявыя раненні". За яго жыццё некалькі дзён змагаліся лекары маскоўскай лякарні імя Боткіна.
Раней паведамлялася аб гібелі ў выніку тэракту ў "Крокус Сіці Холе" 45-гадовай Ганны Волкавай. Акрамя таго ў спісах зніклых без вестак значыцца ўраджэнец Баранавічаў Вадзім Кулік, які працаваў у падмаскоўнай канцэртнай зале ахоўнікам. Ягоных сваякоў 24 сакавіка выклікалі ў Маскву на апазнанне.