6 траўня 2024, панядзелак, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы горна-металургічны холдынг РФ заявіў аб масавай адмове банкаў праводзіць аплаты

7
Найбуйнейшы горна-металургічны холдынг РФ заявіў аб масавай адмове банкаў праводзіць аплаты

Гаворка ідзе пра «Нарнікель».

Замежныя банкі адмаўляюцца працаваць з «Нарнікелем», нягледзячы на тое, што кампанія наўпрост не закранутая заходнімі санкцыямі. Пра гэта ў пятніцу паведаміў Антон Берлін - віцэ-прэзідэнт найбуйнейшага горна-металургічнага холдынгу Расеі, які з'яўляецца сусветным лідарам у вытворчасці нікелю і паладыю.

«У нас даволі шмат банкаў, якія адмаўляюцца прымаць і пераводзіць грошы ў аплату за расейскую прадукцыю. Практычна ўсе найбуйнейшыя банкі адмаўляюцца ад пераводаў у Расею», - сказаў Берлін на жывой лініі з супрацоўнікамі «Нарнікелю». Ён дадаў, што ад супрацоўніцтва таксама адмаўляюцца пастаўшчыкі паслуг, склады, парты, суднаўладальнікі. «Нам даводзіцца перабудоўваць усю сістэму збыту...Цяпер мы сутыкаемся з вялікай колькасцю вонкавых абмежаванняў», – цытуе топ-мэнэджара Reuters.

За мінулы год «Нарнікель» даў справаздачу аб двухразовым падзенні чыстага прыбытку, да $2,87 млрд, а таксама скарачэнні вытворчасці ключавых металаў: нікелю – на 5%, да 209 тысяч тон, а паладыю – на 4%, да 2,692 млн унцый.

Металы «Нарнікелю» даводзіцца прадаваць са зніжкай, хоць і «не заўсёды», паведаміў Берлін. «Частка нашых пакупнікоў, перш за ўсё еўрапейскіх, добраахвотна адмаўляецца ад расейскіх металаў і нават прадукцыі, атрыманай з расейскай сыравіны, напрыклад, на нашым фінскім заводзе. Частка гатовыя выкарыстоўваць расейскія металы, але толькі набываць не ў кампаніі, якая ўваходзіць у расейскую групу, а ў кагосьці незалежнага», - распавёў топ-мэнэджар.

Паводле справаздачнасці, апублікаванай у пачатку лютага, летасаь доля еўрапейскага рынку ў прыбытку «Нарнікелю» скарацілася з 47% да 24%, а доля Азіі, наадварот, вырасла з 31% да 54%. Агульны аб'ём прыбытку ўпаў на 15%, да $14,4 млрд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках