Ацалелыя расейскія Су ўцяклі з усходу Украіны
12- 3.03.2024, 8:58
- 22,166
Апублікаваная мапа.
З учорашняга вечара на ўсходзе Украіны не бачныя расейскія самалёты. Пра гэта паведаміў камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук.
Яшчэ а 19.00 2 сакавіка ён прадэманстраваў мапу ўсходу Украіны, дзе не фіксаваліся варожыя самалёты. Тады Аляшчук падкрэсліў, што «гэта і ёсць вынік працы Паветраных сіл».
«Пакуль без змен, на поўдні яшчэ лётаюць варожыя беспілотнікі, а на ўсходзе - усё чыста!» – напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Варта адзначыць, што «зацішша» наступіла пасля збіцця чарговага Су-34 акупацыйных войск РФ.
Нагадаем, што за апошнія два тыдні ўкраінскія абаронцы збілі 15 варожых самалётаў, сярод якіх Су-34, Су-35 і адзін з нямногіх А-50.