13 снежня 2024, Пятніца, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі гадзінаў цяпер давядзецца стаяць у чэргах на мяжы з Беларуссю

6
Колькі гадзінаў цяпер давядзецца стаяць у чэргах на мяжы з Беларуссю

Расказалі літоўскія памежнікі.

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржмяжы (САДМ) Літвы, на двух дзейных КПП – Шальчынінкай (Беняконі з беларускага боку) і Медынінкай (Каменны Лог з беларускага боку) – утварыліся вялікія чэргі цягачоў: сотні машынаў з абодвух бакоў мяжы, у Медынінкаі з літоўскага боку – блізу 500 цягачоў, у Шальчынінкаі – блізу 300. Павялічыўся таксама час чакання і для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў. Колькі часу цяпер ідзе на прастой?

«У Мядзінінкай ёсць пляцоўка на 350 месцаў, яна запоўненая. Каля яе ў чарзе стаяць 145 цягачоў. Апошняму з іх давядзецца чакаць 55 гадзінаў», – расказаў прэс-сакратар САДМ Гедрус Мішуціс.

І прывёў у параўнанне пятніцу: у КПП стаялі 300 цягачоў, час чакання складаў 30 гадзінаў.

Пра становішча ў Шальчынінкай паведаміў, што стаяць 340 цягачоў і пляцоўка чакання таксама запоўненая, «яшчэ столькі сама, колькі на ёй, машынаў стаіць у чарзе». Час чакання вызначыў 34 гадзінамі.

Паводле словаў Мішуціса, САДМ назірае павелічэнне чаргі з боку Беларусі, як вынік, перш за ўсё, закрыцця двух КПП з 1 сакавіка (Лаварышкес і Райгардас). Плюс рост натуральных плыняў.

«З боку Беларусі чэргі яшчэ большыя – каля Медынінкай 680 цягачоў і падобная колькасць у Шальчынінкай», – паведаміў Мішуціс.

Паводле словаў прэс-сакратара САДМ, у Шальчынінкай і Медынінкай павялічыўся таксама час чакання і для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў: «у Медынінкай у чарзе давядзецца прастаяць 6, а ў Шальчининкай – блізу 2 гадзінаў».

З 1 сакавіка праз Медынінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) таксама забаранілі рух пешаходаў і раварыстаў.

Урад таксама пастанавіў паступова скарачаць выдачу дазволаў на перавозку пасажыраў на аўтобусах – як беларускім, так і літоўскім перавознікам (на 50%), абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначнай станцыі «Кена» і ў Кібартай (за выключэннем выпадкаў, калі САДМ прымае іншую пастанову).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках